Translate

Показаны сообщения с ярлыком вэб-сэрвісы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком вэб-сэрвісы. Показать все сообщения

суббота, 4 июня 2016 г.

"Гульня тронаў", "Доктар Хауз" і ідэі для ўрокаў

Маскоўскі выкладчык прадставіў планы ўрокаў па масавай культуры на прыкладзе «Гульні тронаў».

Канстанцін Павлюц, выкладчык ГБПОУ ММТ ім. Л.Б. Красіна, падзяліўся планамі ўрокаў па вядомым серыялу. Мэта першага занятку - рэканструяваць гістарычныя падзеі і эпохі з дапамогай лагічнага аналізу прадуктаў масавай культуры. У прэзентацыі можна знайсці ключавую інфармацыю аб серыяле і заданні для студэнтаў.

Прэзентацыя тут

Другая прэзентацыя прысвечана той жа тэме, але выкарыстоўваюцца ўжо іншыя матэрыялы. Гэтак жа, як і ў першым выпадку, прыводзяцца пытанні для разважаняў.

Прэзентацыя тут.

понедельник, 2 мая 2016 г.

Інфаграфіка



    
Калі весці гаворку аб уменнях 21 стагоддзя, школе і настаўніку 21 стагоддзя, нельга абыйсці маўчаннем такую з'яву, як інфаграфіка, выкарыстанне і стварэнне якой патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця навыкаў высокага мыслення, інфармацыйных навыкаў, тэхналагічных.       
    Інфаграфіка або інфармацыйная графіка з'яўляецца адным з метадаў графічнай падачы інфармацыі, з якім кожны з людзей сустракаецца штодня: карта метро, дарожныя ўказальнікі, піктаграмы на ўпакоўках прадуктаў, абразкі ў мабільных прыкладаннях, розныя элементы інтэрфейсу кампутара - усё гэта прадукты камунікацыйнага дызайну, якія з'яўляюцца сродкам перадачы інфармацыі шырокай аўдыторыі. Напрыклад, беларусы добра ведаюць білборды з сацыяльнай рэкламай «Смак беларускай мовы», што папулярызуюць беларускую мову.