Translate

Показаны сообщения с ярлыком электронны дапаможнік. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком электронны дапаможнік. Показать все сообщения

понедельник, 27 апреля 2015 г.

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Электронны дапаможнік адпавядае вучэбнай праграме па гісторыі Беларусі для 7 класа.
Рэсурс змяшчае  схемы і ілюстрацыі да кожнага параграфа, флэш-прэзентацыі аб праўленні вялікіх князёў літоўскіх, картаграфічны і выяўленчы матэрыял, тэсты для праверкі ведаў.
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс падрыхтаваны на рускай мове.

пятница, 20 марта 2015 г.

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, які ахоплівае падзеі са старажытнасці да XIII стагоддзя, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Матэрыял рэсурса адпавядае вучэбнаму дапаможніку "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XІІІ ст .: вучэбны дапаможнік для 6 класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з
беларускай мовай навучання / Г.В. Штыхаў, С.М.Цемушаў, В.В.Ракуць; пад рэд. Г.В.Штыхава, Ю.М. Бохана. - Мінск: БДУ, 2009. - 143 с. ".
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны: слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс змяшчае відэа-матэрыялы, лекцыйны і картаграфічны матэрыял, інфармацыю для правядзення заняткаў "Наш край", прысвечаны гісторыі Рагачоўскага краю.