Translate

понедельник, 27 апреля 2015 г.

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Электронны дапаможнік адпавядае вучэбнай праграме па гісторыі Беларусі для 7 класа.
Рэсурс змяшчае  схемы і ілюстрацыі да кожнага параграфа, флэш-прэзентацыі аб праўленні вялікіх князёў літоўскіх, картаграфічны і выяўленчы матэрыял, тэсты для праверкі ведаў.
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс падрыхтаваны на рускай мове.

Комментариев нет:

Отправить комментарий