Translate

Показаны сообщения с ярлыком музей. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком музей. Показать все сообщения

среда, 18 октября 2017 г.

Праект velcom. 1000 музеяў Беларусі.

Археалагічны музей "Бярэсце"
Музей мінскага метрапалітэна
Музей народнай архітэктуры і побыту.
Вагон-музей
Этнаграфічны комплекс Млын
Музей гісторыі рэлігіі
Музей сувязі
Дзіцячы музей міфалогіі і лесу
Музей цырка
Музей каваных ліхтароў
Музей ваверкі
Музей пажарнай службы
Музей ката
Музей друкавання
Музей солі
і г.д.
Ролікі па 1,5 хвіліны. Але цікавыя.

спасылка на відэа

суббота, 4 июня 2016 г.

Музеі ў адкрытым доступе

Нью-ёркскі Метрапалітэн-музей выклаў у адкрыты доступ некалькі сотняў альбомаў па мастацтве. Цяпер гэтыя маляўнічыя выданні можна бязвыплатна спампаваць у фармаце PDF і гартаць дома колькі ўлезе. Сярод іншага, у калекцыі апынуліся каталогі лепшых выстаў, выпускі ўласнай часопіса музея, альбомы, прысвечаныя асобным жанрам, аўтарам і эпохам.  У падборку патрапілі ўсе выданні, выпушчаныя музеем Метрапалітэн за апошнія паўсотні гадоў. Кнігі можна шукаць па аўтару, назве ці ключавых словах, вывучаць тэматычныя рубрыкі, спампоўваць асобныя выданні або праглядаць прама на сайце.


Амстэрдамскі музей Ван Гога апублікаваў для вольнай запампоўкі больш за 1800 прац са сваёй калекцыі: туды трапілі малюнкі, плакаты і кнігі. Кожная праца забяспечаная подпісам або нават кароткай даведкай, і даступная для запампоўкі ў добрым якасці.