Translate

Показаны сообщения с ярлыком гісторыя Беларусі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком гісторыя Беларусі. Показать все сообщения

среда, 18 октября 2017 г.

Фанатэка па гісторыі і археалогіі Беларусі. Падборка спасылак на запісы радыёперадач розных часоў.

Алена Калечыц. Першабытныя людзі на Беларусі.
Віктар Абухоўскі. Крэмень.
Марыя Ткачова. Старажытная кераміка на Беларусі.
Мікалай Крывальцэвіч. Жывёлагадоўля на Беларусі.
Вадзім Кошман. Насельніцтва Беларусі V–XIII стст.
Людміла Дучыц. Курганы.
Людміла Дучыц. Паданні аб рэках і азёрах.
Яўген Сахута. Такарнае рамяство на Беларусі.
Вадзім Кошман. Беларускія гарады Х–ХІІІ стст.
Юрый Бохан. Сярэднявечныя гарады Беларусі.
Юрый Бохан. Умацаванні беларускіх гарадоў.
Юрый Бохан. Пачатак замкавага будаўніцтва на Беларусі.
Юрый Бохан. Замкавае будаўніцтва на Беларусі.
Юрый Бохан. Бастыённая фартыфікацыя.
Вольга Дадзіёмава. Тэатр Антонія Тызенгаўза ў Гародні.
Вольга Дадзіёмава. Нясвіжскі тэатр і Уршуля Радзівіл.
Янка Купала чытае верш (запіс 1934 г.).
Р. Барадулін аб «Слове пра паход Ігаравы» (1992 г.).
«Слова пра паход Ігаравы» (пераклад Р. Барадуліна).
Аркадзь Куляшоў. «Хамуціус» [К. Каліноўскі] (запіс 1981 г.).
Алесь Адамовіч. «Хатынская аповесць» (запіс 1974 г.).

http://adverbum.org/node/305

понедельник, 9 января 2017 г.

Беларусь на каляровых фотаздамках 1912 года.


Збор каляровых фотаздымкаў з краявідамі Беларусі, створаных фатографам Сяргеем Міхайлавічам Пракудзіным-Горскім ў 1912 годзе. Фотаздымкі, па словах аўтара мэседжа, знаходзяцца на сайце Бібліятэкі Кангрэса ЗША.
Падрабязней >>
Можна выкарыстаць прыведзеныя фотаздымкі для праекта "Сучасная і мінулая Беларусь" (назва ўмоўная) і параўнаць архітэктурныя помнікі пачатка ХХ і ХХІ стагоддзяў.





суббота, 4 июня 2016 г.

Паданне аб Нальшанах


Першая кніга беларускага аўтара з трылогіі «Паданне аб Нальшанах» прысвечана Нальшанскаму княству і яго князю Даўмонту. Падзеі, апісаныя ў ёй, ставяцца да таго перыяду беларускай гісторыі, калі магутны князь летапіснай Літвы Міндоўг пачаў працэс аб'яднання суседніх зямель вакол свайго княства, які паклаў пачатак адукацыі Вялікага княства Літоўскага. Аўтар будуе сюжэт свайго апавядання, грунтуючыся на летапісных звестках аб гiстарычных асобах і падзеях, легендах пра іх, пераплятаючы гэта з мастацкім выдумкай, з новымi героямi і закручанай сюжэтнай лініяй з дзіўна захапляльнай інтрыгай.


Предание о Нальшанах. В 3 кн. Кн. 1. Довмонт./ П. Гатилов. — Минск : Беларус. навука, 2008.



У другой кнізе трылогіі "Паданне аб Нальшанах" распавядаецца пра летапіснага нальшанскага князя Даўмонта, які пасля забойства вялікага князя літоўскага Міндоўга, ратуючыся ад праследавання літоўцаў, вымушаны быў сысці са сваімі людзьмі ў Пскоў. Там ён прыняў хрышчэнне і неўзабаве быў абраны пскавічамi сваім князем. Паходы ў Нальшаны і Літву, барацьба з Лівонскім ордэнам, абарона Пскова ад рыцараў, удзел у міжусобнай барацьбе рускіх князёў, асабістае жыццё князя - вось асноўныя сюжэтныя хады другой кнігі. Як і ў першай кнізе трылогіі - «Даўмонт» - апавяданне будуецца на летапіснай аснове, пераплеценай з  мастацкай выдумкай і захапляльнай інтрыгай.
Кніга напісана ў прыгодніцкім ключы і несумненна выклікае цікавасць у шырокага кола чытачоў, асабліва ў аматараў гістарычнага жанру. Урыўкi з кніг можна выкарыстоўваць на ўроках гiсторыi.

Предание о Нальшанах. В 3 кн. Кн 2. Дом Святой Троицы. / П. Гатилов. — Минск : Беларус. навука, 2012.

понедельник, 27 апреля 2015 г.

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Электронны дапаможнік адпавядае вучэбнай праграме па гісторыі Беларусі для 7 класа.
Рэсурс змяшчае  схемы і ілюстрацыі да кожнага параграфа, флэш-прэзентацыі аб праўленні вялікіх князёў літоўскіх, картаграфічны і выяўленчы матэрыял, тэсты для праверкі ведаў.
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс падрыхтаваны на рускай мове.

пятница, 20 марта 2015 г.

Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка, дакументальныя, эпісталярныя, законадаўчыя крыніцы, помнікі культуры, славеснасці, філасофскай думкі, музыка, тэатр, фальклор, каталог электронных кніг, бібліяграфія, Метрыка ВКЛ (Літоўская Метрыка) змешчаны на сайце "Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы", які быў створаны  А. Ліцкевічам у 2002 г. Сайт першапачаткова меў рускую назву "История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники". 
Археалагічныя артэфакты, зброя, прадметы прыкладнога мастацтва, партрэтная галерэя ВКЛ, творы выяўленчага мастацтва: скульптуры, іконы, фрэскі, жывапіс, разьбярства, кніжныя гравюры і ілюстрацыі, матэрыялы для вывучэння беларускай палеаграфіі можна знайсці ў раздзеле "Візуальныя матэрыялы".


Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, які ахоплівае падзеі са старажытнасці да XIII стагоддзя, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Матэрыял рэсурса адпавядае вучэбнаму дапаможніку "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XІІІ ст .: вучэбны дапаможнік для 6 класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з
беларускай мовай навучання / Г.В. Штыхаў, С.М.Цемушаў, В.В.Ракуць; пад рэд. Г.В.Штыхава, Ю.М. Бохана. - Мінск: БДУ, 2009. - 143 с. ".
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны: слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс змяшчае відэа-матэрыялы, лекцыйны і картаграфічны матэрыял, інфармацыю для правядзення заняткаў "Наш край", прысвечаны гісторыі Рагачоўскага краю.